⚡Запрашаем на вэбінар па назіранню за мірнымі сходамі, што прымеркаваны да гадавіны зменаў у Законе "Аб масавых мерапрыемствах", які адбудзецца 26 студзеня (Нядзеля) ў 12:00!
ℹВаланцёрская служба Вясны #ControlBy назірае за мірнымі сходамі ў Беларусі і за мяжой з 2012 года, што з'яўляецца важнай часткай грамадскага кантролю, падчас якога людзі сочаць за дзеяннямі ўладаў і дапамагаюць паляпшаць практыкі. Мы пішам рэкамендацыі для ўсіх бакоў: арганізатары_кі, удзельнікі_цы, міліцыя, хуткая дапамога, суды і нават парламент. А вось на вэбінары мы і разбярэмся ці выконваюць яны тыя пажаданні.😉
❓Для каго ж гэты вэбінар?❓
🆗Для тых, хто ўжо назірае з намі, але мае пытанні!
🆗Для тых, хто жадае далучыцца да назірання!
🆗Для тых, хто некалі назіраў_ла і цікава тое ўзгадаць!
🆗Для тых, хто часам бача нас на акцыях, але не разумее чым гэта займаюцца гэтыя людзі ў блакітных камізэльках!
🆗Для тых, хто агулам цікавіцца правамі чалавека!
🆗Для тых, хто адсочвае змены ў заканадаўстве (да прыкладу змены ў Законе "Аб масавых мерапрыемствах")
❓А хто "гаварашчая галава"?❓🗣
Наша спікерка Наталья Сацункевич , праваабаронца "Вясны", назірае за мірнымі сходамі з 2015 года. Аўтарка шматлікіх справаздач, сааўтарка аналітычных аглядаў па свабодзе сходаў, займаецца адвакацыяй свабоды сходаў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
📲Каб глядзець вэбінар патрэбен толькі інтэрнет і любая прылада: ноўт, планшэт, тэлефон.
✏Запоўні гэтую форму, каб трапіць на вэбінар па назіранню за мірнымі сходамі, і ў адказ мы дашлем спасылку на вэбінар на электронную пошту↩: https://bit.ly/38niUIR
⚠Па ўсіх пытаннях пішы help@spring96.org
Мы дашлем запіс вэбінара, калі ты не зможаш прысутнічаць онлайн.
😊📸За фота дарэчы дзякуй Алесь Бяляцкі