#VSViasna
😺🎅У апошні чацвер 2018 года валанцёры і валанцёркі Вясна. Правы чалавека ў Беларусі сабраліся, каб падвесці вынікі супольнай працы адыходзячага года і абмеркаваць планы надыходзячага. Ды павіншаваць адзін аднаго са святамі і прыемна правесці разам час.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Валанцёры і валанцёркі дзяліліся ўражаннямі "гэтага складанага, але плённага года".
ℹВаланцёрка і праваабаронца "Вясны" Наталья Сацункевич адзначыла, што 2018 год стаў для Валанцёрскай службы "Вясны" годам пераменаў і новых магчымасцяў:
"Былі праведзены адукацыйныя мерапрыемствы па ўсёй Беларусі, апрабаваныя новыя формы ўзаемадзеяння, закладзены асновы плённай працы ў наступным годзе. Безумоўна, пры гэтым хапала і радасцяў і засмучэнняў. Нашых назіральніц і назіральнікаў двойчы затрымлівалі праваахоўчыя органы падчас маніторынгу мірных сходаў. Але самае галоўнае ў тым, што валнацёркі і валанцёры "Вясны" не шкадуюць свайго часу для абароны правоў чалавека.
💙Важнай падзеяй для ўсіх нас стала 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Уклад кожнага і кожнай неацэнны. Трэба памятаць, што самая вялікая справа пачынаецца з маленькага, але асабістага кроку".
ℹКаардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк падзялілася сваімі сваімі ўражаннямі і думкамі пасля сустрэчы:
"Было вельмі крута разам з валанцёрамі і валанцёркамі падвесці вынікі году і прыгадаць колькі ўсяго мы паспелі зрабіць за гэты год. Пачуць зваротную сувязь і водгукі аб нашай працы. Падчас такіх мерапрыемстваў разумееш, што зроблена так шмат, хаця здаецца што зусім нічога. Гэта здзіўляе і матывуе на далейшую актыўную працу. Нягледзячы на тое, што 2018 год быў няпростым, і знутры Валантэрскай службы адбылося шмат зменаў і рэформаў, здаецца мы вызначыліся і зразумелі свой далейшы шлях. Цяпер дакладна разумеем, да чаго трэба імкнуцца. У наступным годзе плануем рабіць мінімум столькі ж, а лепш яшчэ й больш!"